Навіна аб перамозе СІРЫЗА на выбарах у Грэцыі выклікала абвал адзінай еўрапейскай валюты

26 января 2015

У адносінах да долара еўра дасягнуў мінімуму за апошнія 11 гадоў. Раней Кааліцыя левых радыкалаў СІРЫЗА заявіла аб завяршэнні дзеяння эканамічнай праграмы падтрымкі Грэцыі, узгодненай ранейшым урадам краіны з Еўрасаюзам. У сваю чаргу кіраўнік камітэта Еўрапарламента па замежных справах Эльмар Брок перасцярог ад празмерных эканамічных уступак Афінам. Ён выказаў меркаванне, што на працягу дзесяцігоддзяў грэчаскія ўлады праводзілі няправільную палітыку.