Навіна, якая ў самым пачатку тыдня ўзварушыла ўвесь каталіцкі свет

17 февраля 2013
Падняўся шум. У людзей недасведчаных можа паўстаць пытанне, што тут такога? Аднак гэта ж не проста кіраўнік. Гэта рэлігійны лідар, за кожным жэстам якога з глыбокай павагай сочыць больш як мільярд людзей. Але самае галоўнае: вось так, пры жыцці, святы прастол не пакідалі ўжо 600 гадоў. І такое не магла прапусціць ні паства, ні містыкі, якія ва ўдары маланкі па саборы святога Пятра ў Ватыкане ўбачылі старажытныя прароцтвы манаха Малахіі.