Нованароджаны прынц Кембрыджскі атрымаў імя

25 июля 2013

Сына Уільяма і Кэтрын назвалі Джордж Аляксандр Луі. Характэрна, што гэтыя імёны фігуравалі ў пяцёрцы фаварытаў, па версіі букмекераў. Напярэдадні са сваім праўнукам пазнаёмілася каралева Вялікабрытаніі Лізавета Другая. Джордж Аляксандр Луі, якога будуць зваць Яго Каралеўская Высокасць, стаў трэцім у спісе спадчыннікаў брытанскага прастола - пасля свайго дзеда - прынца Чарльза і бацькі - прынца Уільяма.