Нованароджаны бегемоцік пакарае Сусветную павуціну

7 февраля 2017

Новая зорка пакарае Сусветную павуціну. У Інтэрнэце імкліва набірае папулярнасць відэа, на якім нованароджаны бегемоцік робіць свае першыя крокі. Нарадзілася малая ў заапарку амерыканскага горада Цынцынаці на 6 тыдняў раней за тэрмін, і назвалі яе Фіёнай. Ветэрынары кругласутачна даглядаюць бегемоціка. Паводле слоў адміністрацыі звярынца, з кожным днём Фіёна становіцца ўсё больш актыўнай і прыкметна набірае вагу.