Навагодні заплыў у Атлантычным акіяне прайшоў у Нью-Ёрку

2 января 2022

Загартавацца і даказаць сілу духу! У Нью-Ёрку прайшоў 119-ты навагодні заплыў "Клуба палярных мядзведзяў". Сотні людзей прыйшлі да берагу Атлантыкі, каб нырнуць у ледзяную ваду. Тэмпература вады не перавышала 10 градусаў. Некаторыя маржы прыходзілі з дзецьмі, іншыя апраналіся ў яркія касцюмы. Для гарантавання бяспекі побач знаходзіліся ратавальнікі. Абышлося без інцыдэнтаў, а вось пазітыўных эмоцый і ўражанняў хапіла на ўсіх.