Новага шатдаўна не будзе, Дональд Трамп пайшоў на ўступкі дэмакратам

15 февраля 2019

Новага шатдаўна не будзе! Дональд Трамп нарэшце пайшоў на ўступкі дэмакратам і ўжо сёння падпіша праект бюджэту федэральнага ўрада да канца фінансавага года. Праўда, адначасова з гэтым ён увядзе рэжым НС ў краіне з-за сітуацыі на мяжы c Мексікай. Аб гэтым расказала прэс-сакратар Белага дома Сара Сандэрс. Такое рашэнне дазволіць прэзідэнту павялічыць фінансаванне будаўніцтва сцяны за кошт іншых артыкулаў бюджэту. Нагадаем, раней кангрэс пагадзіўся выдзеліць на гэта менш як паўтара мільярда долараў, у той час, як Трамп патрабаваў ад іх амаль шэсць. Анансаваны рэжым НЗ зусім не спадабаўся дэмакратам. Яны прыгразілі падаць у суд іск супраць рашэння прэзідэнта.