Новае землетрасенне адбылося ў цэнтральнай частцы Філіпінаў

17 октября 2013

Магнітуда чарговага падземнага штуршку склала 5,5. Эпіцэнтр знаходзіўся на востраве Бахоль, а яго ачаг залягаў на глыбіні ўсяго толькі аднаго кіламетра. Пра пацярпелых і разбурэнні інфармацыя пакуль не паступала.


Нагадаем, моцнае землетрасенне магнітудай 7,2 скалынула Філіпіны ў аўторак. Пасля яго спецыялісты зарэгістравалі ў гэтай зоне звыш за тысячу афтэршокаў. Колькасць ахвяраў, паводле ўдакладненых звестак, складае 156 чалавек, параненыя 374. Пакінутых без прытулку людзей размясцілі ў часовых цэнтрах.