Новае землетрасенне магнітудай 6,1 на захадзе Пакістана

17 апреля 2013
Падземныя штуршкі адчуваліся асабліва моцна ў прыгранічным з Іранам раёне. Інфармацыі  наконт  ахвяр і разбурэнняў не паступала. Магутнае землетрасенне магнітудай 7,5 было напярэдадні днём на пакістана-іранскай мяжы. У выніку ў Пакістане загінулі больш чым 40 чалавек, раненні атрымалі некалькі соцень. Мясцовыя ўлады гавораць, што многія дамы разбураныя.