Новае атручванне ў Солсберы. Гэта не "Нывічок"

19 сентября 2018

Прычынай новага атручвання ў Солсберы мог стаць стрыхнін. Мадэль Ганна Шапіра - падданая Ізраіля, нараджэнка Расіі і яе муж брытанец Алекс Кінг трапілі ў мясцовую бальніцу пасля вячэры ў італьянскім рэстаране. Кінга прыйшлося ўвесці ў штучную кому, ён ужо прыйшоў у прытомнасць. Паліцыя графства Уілтшыр выключыла атручванне "Нывічок". Аднак на фоне справы Скрыпалёў ізноў паднялася хваля ажыятажу. У Крамлі ж адзначылі, што Маскве настолькі надакучылі неабгрунтаваныя абвінавачанні і падазрэнні, што ў далейшым там "не бачаць сэнсу каментаваць такія паведамленні і падобныя навіны", і назвалі іх абсурдам.