Новае магутнае землетрасенне скалынула Філіпіны

31 октября 2019
Магнітуда падземных штуршкоў склала 6,8. Эпіцэнтр размяшчаўся  за 35 кіламетраў на ўсход ад горада Даваа. Ачаг  залягаў на глыбіні 22 кіламетры. Інфармацыя аб магчымых ахвярах не паступала. Пагрозу цунамі не аб'яўлялі. Такія ж па магутнасці штуршкі зафіксавалі ў ноч на панядзелак. Тады на Філіпінах загінулі не менш як  9 чалавек, звыш  сотні пацярпелі.