І апетыты ў рабаўнікоў растуць. Гэтым разам злодзеі ўзялі брыльянтавыя каралі вядомай швейцарскай ювелірнай кампаніі. Яго кошт, паводле ацэнак экспертаў, 2 з паловай мільёны долараў. Выкрадзенае калье выпусцілі ў 20 экзэмплярах для моднага паказу кампаніі. І нават узмоцненая ахова не дапамагла.
Расказвае Аляксандра Пінчук.
Тыдзень таму швейцарская ювелірная фірма Chopard пазбавілася набору каштоўнасцяў у гасцініцы Новатэль на Блакітным беразе. Тады злодзеі не пакінулі ўладальнікам нават сейфа, дзе захоўваліся бранзалеты, калье і завушніцы на мільён з лішнім долараў. І вось новая дэтэктыўная гісторыя пад заслону Канскага кінафестыывалю.
Фаваз Груасі, заснавальнік швейцарскай ювелірнай кампаніі: Я вымушаны сёння пацвердзіць той факт, што нас абрабавалі ў атэлі Эдэн Рок. Што адбылося насамрэч, пакуль незразумела. Паліцыя шукае выкрадальнікаў. На нашым вечары працавалі 80 супрацоўнікаў служб бяспекі.
А яшчэ паліцэйскія і ахова атэля. Учарашняе мерапрыемства піяршчыкі Дэ Грызоньё нездарма назвалі Спакушэнне ў Канах! Вытанчаныя ўборы ідэальна гарманіравалі з брыльянтавымі ўпрыгажэннямі. Тут кожная з прысутных глядзелася сапраўднай прынцэсай, што прыйшла ў рэальны свет з легенд. Вось толькі знікненне каштоўных караляў падчас мерапрыемства моцна сапсавала настрой ювелірам, якія адзначалі 20-годдзе заснавання кампаніі.
Фаваз Груасі, заснавальнік швейцарскай ювелірнай кампаніі: Кошт калье, якое знікла, 2 мільёны еўра. Мы стварылі 20 экзэмпляраў, адзін з якіх пасля паказу так і не знайшлі. Прапажу выявілі падчас дэфіле, у той момант, калі мадэлі вярталіся ў грымёркі.
Падчас 66-га Канскага фестывалю злодзеі абчысцілі вілу кіраўніцтва CIT Group і Silver Pictures, абнеслі нумар, у якім размясціўся адзін з кіраўнікоў найбуйнейшай кінематаграфічнай групы Кітая. У госця з Саудаўскай Аравіі выкралі эксклюзіўную ферары. Здаецца, крызіс зводзіць французаў з розуму.














