Новая Зеландыя смуткуе па загінуўшых у тэрактах у Крайстчорчы

17 марта 2019

Кветкі і свечкі людзі нясуць да мячэцяў, дзе ў пятніцу 28-гадовы Брэнтан Тарант расстраляў вернікаў. Загінулі 50 чалавек. Сярод ахвяр - грамадзяне Пакістана, Іарданіі і Егіпта, Сірыі і Афганістана. У бальніцах застаюцца 36 пацярпелых, 11 з іх у крытычным стане. І сёння стала вядома, што так званы маніфест Таранта за 9 хвілін да трагедыі атрымала прэм'ер Новай Зеландыі. У паведамленні не было дэталяў або ўказання на месца здарэння. І хаця інфармацыю спецслужбам перадалі на працягу дзвюх хвілін, прадухіліць трагедыю было немагчыма. У сувязі са здарэннем улады краіны маюць намер узмацніць кантроль за абаротам зброі.

Тым часам паліцыя арыштавала яшчэ аднаго падазронага ў масавым забойстве. Яго затрымалі ў доме Таранта. Ідзе допыт. У той жа час дачыненне да тэракта дваіх раней затрыманых не пацвердзілася. Аднаго з іх ужо адпусцілі, яшчэ дваім прад'явілі абвінавачанні па іншых справах. Стралку Брэнтану Таранту прад'яўлены абвінавачанні ў масавым забойстве. Ён арыштаваны да 5 красавіка, калі адбудзецца наступнае пасяджэнне суда.