Новая ўспышка адру ва Украіне

17 мая 2018
Захварэлі амаль паўтары тысячы чалавек. За апошні тыдзень колькасць інфікаваных узрасла. Больш за ўсё - у Вінніцкай, Валынскай і Кіеўскай абласцях. Міністэрства здароўя неаднаразова падкрэслівае, што дапаможа абараніцца толькі вакцынацыя. З пачатку гэтага года на адзёр ва Украіне захварэлі больш за 15 000 чалавек. Восем памерлі ад ускладненняў.