Турцыя ўжо сёння мае намер пачаць экстрадыцыю ў ЕС затрыманых баевікоў групоўкі ІД, якія прыехалі на Блізкі Усход з краін Еўропы. А гэта больш за тысячу чалавек. Брусель асцерагаецца, што экстрэмісты, якія вернуцца, пачнуць рыхтаваць тэракты дома. Нагадаем, у пачатку месяца турэцкі лідар Рэджэп Таіп Эрдаган абвінаваціў Еўрасаюз у спробе прымусіць Анкару ў адзіночку разбірацца з палоннымі тэрарыстамі. А таксама прыгразіў упусціць у Еўропу мільёны сірыйскіх бежанцаў.













