Новая хваля каранавіруса ліхаманіць увесь свет, уводзяцца новыя абмежаванні

19 октября 2021

Новая хваля каранавіруса ліхаманіць увесь свет. Міністэрства аховы здароўя Латвіі заклікала людзей рыхтавацца да горшага. Ад недахопу кіслароду ў бальніцах задыхаюцца пацыенты, не хапае коек, а таксама ўрачоў і медсясцёр. З-за няпростай эпідсітуацыі ўлады Латвіі ўводзяць жорсткі лакдаўн: чатыры тыдні з 21 кастрычніка людзі правядуць ва ўмовах каменданцкай гадзіны.

Складаная сітуацыя і ў суседніх Літве і Эстоніі. У Румыніі не хапае месцаў у бальніцах. Людзей размяшчаюць прама пад лесвіцамі.

Санкт-Пецярбург, Расія

У Санкт-Пецярбургу пераходзяць на сістэму QR-кодаў. Ужо з 1 лістапада ён спатрэбіцца, каб трапіць на кангрэсы, спартыўныя мерапрыемствы, колькасцю больш як 40 чалавек. Таксама без QR-кода нельга будзе наведаць тэатры, выставы, кіназалы, музеі і фітнес-цэнтры, а са снежня сістэма пачне працаваць для кафэ, рэстаранаў і нехарчовых магазінаў.

ЗША

Міністэрства аховы здароўя ЗША дазволіць змешваць і спалучаць вакцыны. Аб гэтым паведамляе New York Times. Паводле даных апублікаванага даследавання, у пацыентаў, якія атрымалі дзве дозы розных прэпаратаў, узровень антыцел вырас у 76 разоў.

Ізраіль

Тым часам Ізраіль можа пачаць прымаць турыстаў, прышчэпленых "Спадарожнікам V", ужо з 1 лістапада. Пасля прылёту падарожнікі павінны будуць прайсці сералагічны і ПЦР-тэсты.