Новая трагедыя ў ЗША. І зноў са стралянінай

2 мая 2013
5-гадовы хлопчык застрэліў з вінтоўкі сваю 2-гадовую сястру.  Гэта адбылося выпадкова. Зброя мела засцерагальнік, аднак з нейкай прычыны ён не спрацаваў, і куля патрапіла дзяўчынцы ў грудзі. Паводле звестак следства, ніхто нават і не ведаў, што зброя была зараджаная. Падчас інцыдэнта маці дзяцей знаходзілася дома. Яна на некалькі хвілін пакінула дзяцей без нагляду.  У гэты момант і адбылася трагедыя. Абвінавачанняў па гэтай справе пакуль не прад'яўлялі. У апошні час у ЗША адбылося ўжо некалькі падобных трагедый. У мінулым месяцы 4-гадовае дзіця застрэліла з вінтоўкі свайго 6-гадовага суседа.