Новая серыя выбухаў скалынула Багдад

18 октября 2014

Паводле звестак на гэтую хвіліну, загінулі не менш за 24 чалавекі, больш як паўсотні параненыя. На паветра ўзляцелі два аўтамабілі. Першы быў падарваны смяротнікам у густанаселеным цэнтральным раёне. Другое замініраванае аўто ўзарвалася на ўсходзе сталіцы. Паводле звестак Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, у мінулым месяцы ад выбухаў і ўзброеных атак радыкалаў у Іраку загінулі больш за тысячу чалавек. Толькі ў Багдадзе былі забітыя 352 чалавекі. Яшчэ звыш як тысяча атрымалі раненні.