ВПС кааліцыі арабскіх краін нанеслі новую серыю авіяўдараў па тэрыторыі Емена. Гэта адбылося практычна адразу пасля аб'яўлення аб заканчэнні ваеннай аперацыі "Бура рашучасці" супраць еменскіх паўстанцаў-хусітаў. Бамбардзіроўкі былі праведзены па аб'ектах у правінцыі Саада і ваенным лагеры недалёка ад Саны. Загінулі не менш за 20 чалавек. Міжнародная кааліцыя зараз аб'явіла новую аперацыю пад назвай "Адраджэнне надзеі". Яе мэта - аднаўленне ў Емене палітычнага працэсу і працяг барацьбы з тэрарызмам. Тым часам сотні людзей працягваюць пакідаць краіну. Так, сёння два расійскія самалёты эвакуіравалі з Саны 285 чалавек. Сярод іх грамадзяне Расіі і шэрагу іншых краін СНД.
Новая серыя авіяўдараў па тэрыторыі Емена
22 апреля 2015













