Новая порцыя сакрэтных выкрыццяў ад Эдварда Сноўдэна

10 декабря 2013

Амерыканскія спецслужбы сачылі за людзьмі праз анлайн-гульні. Супрацоўнікі спецслужбаў ЗША і Вялікабрытаніі ўкараніліся ў праграмы Уолд оф Уокрафт і Сэканд Лайф з апасення, што там тэрарысты плануюць свае аперацыі, маюць зносіны і здзяйсняюць грашовыя транзакцыі. А паводле інфармацыі ІТАР-ТАСС, электроннай сочкай за грамадзянамі ЗША займаецца не толькі профільнае ведамства - Агенцтва нацбяспекі - але і іншыя службы. Да прыкладу, вядуць відэаназіранне за людзьмі праз іх уласныя хатнія камп'ютары. Сакрэтныя звесткі аб маштабнай сочцы па Інтэрнэце Сноўдэн паведаміў свету праз газету Гардыян. Менавіта паводле версіі гэтага брытанскага выдання, экс-агент названы Чалавекам года.