Новая порцыя выкрыццяў ад Эдварда Сноўдэна

10 июля 2013

Экс-супрацоўнік ЦРУ заявіў, што ў Аўстраліі ёсць чатыры аб'екты, якія дапамагаюць амерыканскім спецслужбам збіраць інфармацыю. І гэта разам з тым, што грамадзяне Аўстраліі праслухоўваліся з боку Вашынгтона.


Нагадаем, у гэты час хакер-выкрывальнік знаходзіцца ў транзітнай зоне маскоўскага аэрапорта Шарамецьева, адкуль не можа паляцець, паколькі яго амерыканскі пашпарт ануляваны. Пры гэтым Балівія, Венесуэла і Нікарагуа гатовыя пусціць Эдварда Сноўдэна на сваю тэрыторыю. А ў Еўропе пашыраюцца акцыі ў падтрымку гэтых трох краін і іх мужнага кроку. ЗША раней пагражалі разнастайнымі санкцыямі ў адрас краіны, якая падасць сховішча Сноўдэну.