Новая спроба выратаваць пагадненне па ядзернай праграме Ірана

15 мая 2018

У Бруселі сёння стартаваў чарговы этап замежнага турнэ кіраўніка іранскага знешнепалітычнага ведамства. Мухамад Зарыф сустракаецца з калегамі з Францыі, Германіі, Вялікабрытаніі і дыпмісіі ЕС. Яго галоўная мэта - паведаміць суразмоўцам аб перамовах, якія адбыліся ў Пекіне і Маскве. Зарыф ужо атрымаў пацверджанне ад Расіі аб выкананні абавязацельстваў па гэтым пагадненні. Нагадаем, пра аднабаковы выхад з дагавору прэзідэнт ЗША аб'явіў 8 мая.