Новая мадэль Adidas стала прычынай боек

24 ноября 2017

Бітва за красоўкі! Новая мадэль Adidas, дызайнам якой займаўся вядомы спявак Фарэл Уільямс, стала прычынай боек адразу ў некалькіх аўтлетах кампаніі ў Малайзіі і ЗША. Дзясяткі гадзін, праведзеных у чарзе ў чаканні запаветнай пары, прывялі пакупнікоў да нервовага і фізічнага знясілення. Зразумела, знайшліся і нахабнікі, якія паспрабавалі ўлезці па-за чаргой. Вынік - калатнеча і пабітыя насы.

Красоўкі абмежаванай серыі Фарэла Уільямса па іроніі рэкламаваліся пад слоганам "Прынесці мір і адзінства". Іх рэгулярны кошт - каля 200 долараў, у той час як на інтэрнэт-аўкцыёнах мінімальны цэннік у 14 разоў большы.