Новая інфармацыя па зніклай аргенцінскай падлодцы: стала вядома, што незадоўга да знікнення экіпаж "Сан Хуан" 8 разоў звязваўся з ваенна-марской базай у горадзе Мар-дэль-Плата. Згодна са справаздачай, апублікаванай спадарожнікавай кампаніяй Tesacom, субмарына выходзіла на сувязь у ноч перад апошнім кантактам. Агульная працягласць званкоў склала каля 55-ці хвілін. Першыя званкі капітан зрабіў, каб паведаміць аб няспраўнасці, кароткім замыканні і пачатку ўзгарання з дымам і без полымя. Пазней галоўнакамандуючы субмарыны прасіў змяніць курс, каб скараціць колькасць дзён знаходжання ў адкрытым моры. Нагадаем, падлодка перастала выходзіць на сувязь 15 лістапада. На яе борце былі 44 чалавекі.
Новая інфармацыя па зніклай аргенцінскай падлодцы
6 декабря 2017













