Нарвегія цалкам адмовілася ад FM-радыё

12 января 2017

Нарвегія стала першай краінай, якая цалкам адмовілася ад FM-радыё. Улады прынялі такое рашэнне на карысць лічбавага вяшчання. Паступовая ліквідацыя радыёстанцый пачалася і завершыцца да канца года. Чакаецца, што лічбавы фармат дазволіць перадаваць больш якасны сігнал, але такія змены не падтрымліваюць слухачы. Яны баяцца, што адключэнне звычайных прыёмнікаў пазбавіць іх доступу да абвестак пра надзвычайныя сітуацыі.