Нарвегія першая ў свеце адмовілася ад FM-радыё на карысць лічбавага

16 декабря 2017

Пераход пачаўся яшчэ ў студзені. Перавагі новага радыё - лепшая якасць гуку і вялікі дыяпазон каналаў, пры гэтым каштуе яно значна танней за звыклае FM. Аднак паводле апытанняў шматлікія грамадзяне Нарвегіі незадаволеныя такім пераходам.

Жыхары асцерагаюцца, што будуць пазбаўленыя доступу да сігналаў аб надзвычайных сітуацыях, якія дагэтуль транслююцца на FM-хвалях, а іншыя скардзяцца на неабходнасць купляць дарагі лічбавы прыёмнік.