Нарвегія адзначае нацыянальнае свята - Дзень Канстытуцыі

17 мая 2019
Звычайна ўрачыстасці носяць неваенны характар. У парадах традыцыйна ўдзельнічаюць у асноўным дзеці. Нарвежскія навучэнцы ў нацыянальным адзенні нясуць флагі, святочныя шэсці  суправаджаюць  школьныя аркестры. Самы маштабны парад, вядома,  у Осла. Штогод ён збірае каля 100 тысяч чалавек. 

Прэзідэнт Беларусі  Аляксандр Лукашэнка  павіншаваў Караля Нарвегіі  Харальда Пятага  і ўсіх жыхароў гэтай краіны з нацыянальным святам.