Нарвегія звярнулася да Швецыі з просьбай здаць у арэнду турмы

12 декабря 2013

Нарвегія звярнулася да Швецыі з незвычайнай просьбай: здаць у арэнду турмы. Праз недахоп камер нарвежскія злачынцы ўсё яшчэ на волі. Паводле звестак паліцыі, зараз у краіне як мінімум тысяча дзвесце такіх злачынцаў. Шведы дапамагчы гатовыя, і нарвежскія парушальнікі закона, як чакаецца, пачнуць адбываць тэрмін у шведскіх турмах ужо ў наступным годзе. Дарэчы, у 2010 Бельгія адправіла пяцьсот сваіх грамадзян на адбыванне турэмнага тэрміна за мяжу. За арэнду памяшкання і ўтрыманне Брусель заплаціў Стакгольму 30 мільёнаў еўра. Колькі заплаціць Нарвегія за падобныя паслугі, невядома.