"Нармандская чацвёрка" зноў збярэцца 1 сакавіка

19 февраля 2017

Пра гэта заявіў міністр замежных спраў ФРГ у Мюнхене пасля сустрэчы, на якой кіраўнікі МЗС Расіі, Францыі, Германіі і Украіны ўзгаднілі новае перамір'е на ўсходзе Украіны. Яно павінна ўступіць у сілу заўтра - 20 лютага. Апошнія тыдні ў раёне Данецка АБСЕ неаднаразова фіксавала прымяненне цяжкіх узбраенняў абодвума бакамі канфлікту, што супярэчыць мінскім пагадненням. Перамовы гэтым разам доўжыліся крыху больш за гадзіну. Пасля іх завяршэння кіраўнікі МЗС "нармандскай чацвёркі" падкрэслілі, што альтэрнатывы ні фармату, ні мінскім пагадненням няма. Нагадаем, папярэдняя сустрэча міністраў прайшла ў беларускай сталіцы ў лістападзе мінулага года.