Ноеў каўчэг будзе гатовы менш як праз год

13 ноября 2015

155-метровая лодка - частка тэматычнага рэлігійнага парку ў амерыканскім Кентукі. Кожны год там будуць прымаць у сярэднім паўтара мільёна турыстаў. Кошт праекта - каля 200 мільёнаў долараў. Спачатку сваю працу выканалі дызайнеры, а зараз на аб'екце працуе група праекціроўшчыкаў і будаўнікоў. Аўтары ідэі мяркуюць, што ў каўчэгу можна будзе ўбачыць і жывёл. Праўда, пра дакладную іх колькасць пакуль не паведамляецца.