Ноччу ў Пецярбургу выпала больш за 20 сантыметраў снегу

13 января 2016

Першае сёлета выпрабаванне снегам праходзіць і Пецярбург. Уначы там выпала больш за 20 сантыметраў снегу. Сёння надвор'е толькі пагоршыцца. Згодна з прагнозамі сіноптыкаў, у Паўночнай сталіцы могуць вырасці паўметровыя гурбы. Снег з завеяй і моцным ветрам да 18-ці метраў за секунду прадоўжыцца ўвесь дзень.