Зараз там працуе міліцыя. Падпалены дом на вуліцы Грушэўскага, дзе знаходзяцца навуковыя інстытуты і выдавецтвы, ужо патушаны. Паводле слоў прэм'ер-міністра Украіны Мікалая Азарава, кіеўскім міліцэйскім атрадам аддадзены загад мінімальна прымяняць сілу да тых, хто застаецца на Еўрамайдане. Па факце ўдзелу ў масавых беспарадках арыштаваныя амаль сто чалавек.














