Сталі вядомыя лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па эканоміцы. Узнагароду атрымалі трое навукоўцаў са Злучаных Штатаў Амерыкі. Дэвіда Карла прэміравалі за "эмпірычны ўклад у эканоміку працы". Выкарыстоўваючы натуральныя эксперыменты, эканаміст прааналізаваў уплыў мінімальнай заработнай платы, іміграцыі і адукацыі на рынак працы. Джошуа Ангрыст і Гвіда Імбенс атрымалі ўзнагароду "за ўклад у метадалогію даследаванняў прычынна-следчых сувязяў".
Нобелеўскую прэмію па эканоміцы атрымалі трое навукоўцаў са Злучаных Штатаў Амерыкі
11 октября 2021













