Нобелеўскую прэмію па эканоміцы атрымаў Рычард Талер з універсітэта Чыкага

9 октября 2017

Толькі што стаў вядомы ўладальнік Нобелеўскай прэміі па эканоміцы. Яе атрымаў Рычард Талер з універсітэта Чыкага за ўклад у разуменне псіхалогіі эканомікі. Цырымонія завяршылася лічаныя хвіліны таму ў Стакгольме, у будынку Шведскай каралеўскай акадэміі навук. Прэмія па эканоміцы фармальна не з'яўляецца Нобелеўскай, таму што Альфрэд Нобель не згадваў яе ў сваім завяшчанні.