Нобелеўскі камітэт аб’явіць сёння лаўрэатаў літаратурнай прэміі

10 октября 2019

У Стакгольме Нобелеўскі камітэт аб’явіць лаўрэатаў літаратурнай прэміі. Прычым адразу за два гады - гэты і папярэдні. Летась уручэнне ўзнагароды адклалі з-за скандалу, які прывёў да адставак некаторых членаў Шведскай акадэміі. Букмекеры ўжо склалі спісы найбольш імаверных прэтэндэнтаў. У іх, дарэчы, уключылі Джорджа Марціна - аўтара знакамітай кніжнай эпапеі "Песня Лёду і Полымя", якая легла ў аснову серыяла "Гульня прастолаў". Праўда, Марцін на апошнім радку. А сярод фаварытаў Мілан Кундэра і Харукі Муракамі.