Нобелеўская прэмія міру за 2016 год прысуджана Хуану Мануэлю прэзідэнту Калумбіі

7 октября 2016

Нобелеўская прэмія міру за 2016 год прысуджана прэзідэнту Калумбіі Хуану Мануэлю Сантасу Кальдэрону за намаганні, накіраваныя на завяршэнне грамадзянскай вайны, якая доўжылася больш як 50 год. Паводле волі шведскага вынаходца Альфрэда Нобеля, прэмія за заслугі па ўмацаванні міру стала адзінай з 5 адпісаных ім больш як 100 гадоў таму ўзнагарод, якая прысуджаецца і ўручаецца не ў Стакгольме, а ў нарвежскай сталіцы - Осла.

Канфлікт у Калумбіі пачаўся ў 1964 годзе. Грамадзянская вайна забрала жыцці 220 тысяч чалавек. 26 верасня ў калумбійскай Картахене было падпісана мірнае пагадненне.