Ніжняя палата парламента Францыі прагаласавала супраць масак, якія закрываюць твар, на акцыях пратэсту

1 февраля 2019

Адказ "жоўтым камізэлькам". Ніжняя палата парламента Францыі прагаласавала супраць масак якія закрываюць твар, на акцыях пратэсту. Пакаранне за парушэнне сур'ёзнае - год турмы, альбо штраф, сумай да 15 тысяч еўра. Зараз новы закон павінен адобрыць сенат. Нагадаем, галасаванне было ініцыявана пасля масавых акцый пратэсту, якія доўжацца ў Францыі з лістапада мінулага года.