Ніжняя палата парламента Бразіліі прагаласавала за аб'яўленне імпічменту прэзідэнту краіны

18 апреля 2016

Ніжняя палата парламента Бразіліі прагаласавала за аб'яўленне імпічменту прэзідэнту краіны Дылме Русеф. Паражэнне ў галасаванні прызнала бразільская кіруючая партыя. Зараз пытанне аб імпічменце паступіць на разгляд сената. Калі сенатары таксама адмовяцца падтрымаць Русеф, то прэзідэнта Бразіліі адхіляць ад улады на 180 дзён на перыяд разгляду ў сенаце.

Праціўнікі Русеф сцвярджаюць, што ёй удалося ўтаіць рэальны бюджэтны дэфіцыт краіны напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, якія прайшлі ў 2014 годзе. Тады, нагадаем, Русеф перавыбралі на другі тэрмін. Сама ж Русеф абвінавачвае сваіх палітычных праціўнікаў у змове, мэта якой дзяржаўны пераварот.