Ніжняя палата Кангрэса ЗША адобрыла план стварэння новай ядзернай зброі

24 мая 2018

Калі не пахіснуць, то істотна парушыць існуючы баланс сіл у іншай частцы свету - на Карэйскім паўвостраве, ды і ў свеце ў цэлым, могуць навіны, якія прыйші з КНДР і ЗША.

Улады Паўночнай Карэі, як і абяцалі, сёння ажыццявілі працэдуру ліквідацыі аб'ектаў на адзіным ядзерным палігоне краіны - Пхунгеры. Узарваныя ўсе тры шахты разам з наземнымі пабудовамі. Аперацыя праходзіла празрыста: у прысутнасці замежных журналістаў - прадстаўнікоў вядучых СМІ Расіі, Кітая, Вялікабрытаніі, ЗША, а таксама Паўднёвай Карэі.

На мінулым тыдні ў адказ на амерыкана-паўднёвакарэйскія ваенна-паветраныя вучэнні Пхеньян адмяніў прызначаную на 16 мая сустрэчу паміж прадстаўнікамі дзвюх Карэй. Але сённяшні крок паказаў: КНДР сапраўды трымае свае абяцанні ў імкненні да міру з паўднёвакарэйскім суседам.

Чаго не скажаш аб Злучаных Штатах.

Дональд Трамп адмовіўся ад сустрэчы з Кім Чэн Ынам у Сінгапуры. Гэтая навіна прыйшла адразу пасля таго, як Паўночная Карэя ліквідавала ядзерны палігон! У лісце паўночнакарэйскаму лідару Трамп тлумачыць, што рашэнне выклікана "адкрытай варожасцю", выяўленай КНДР у дачыненні да ЗША. У чым канкрэтна справа - не ўдакладняецца.

Затое ніжняя палата Кангрэса ЗША сіламі рэспубліканцаў адобрыла план стварэння новай ядзернай зброі, не падтрымаўшы папраўку да ваеннага бюджэту на 2019 год. Папраўка абмежавала б удвая фінансаванне праекта па стварэнні новых ядзерных боегаловак малой магутнасці. Праграма пагражае існуючаму балансу сіл і можа прывесці да эскалацыі напружанасці, папярэджваюць эксперты. Аднак закон рэспубліканцам не пісаны.