Нікаля Сарказі абвінавацілі ў парушэннях пры фінансаванні перадвыбарнай кампаніі 2007 года

22 марта 2018

Былому прэзідэнту Францыі Нікаля Сарказі прад'явілі абвінавачанні ў парушэннях пры фінансаванні перадвыбарнай кампаніі 2007 года. Сарказі абвінавачваюць у "пасіўнай карупцыі, незаконным фінансаванні перадвыбарнай кампаніі, утойванні лівійскіх дзяржсродкаў". Да завяршэння разгляду гэтай справы ён застанецца на волі, пад судовым кантролем. Нагадаем, экс-прэзідэнта затрымалі ў прыгарадзе Парыжа Нантэры, дзе ён даваў паказанні ў рамках расследавання справы. Палітык заявіў, што поўнасцю адмаўляе абвінавачанні.