Нікалас Мадура стане новым Прэзідэнтам Венесуэлы

15 апреля 2013

Літаральна гадзіну таму з'явіліся  першыя афіцыйныя вынікі галасавання. Пераемнік Чавеса ўжо набраў больш за  50 працэнтаў галасоў. На прамой сувязі са студыяй з Каракаса  наш карэспандэнт Якаў Бута (па тэлефоне). У Каракасе ўжо амаль поўнач, і літаральна паўгадзіны  таму Цэнтрвыбаркам Венесуэлы аб'явіў вынікі выбараў. Перамог Нікалас Мадура. Каб пазбегнуць беспарадкаў і правакацый з боку апазіцыі, у Каракасе ўзмоцненыя меры бяспекі. Горад ахоўвае паліцыя і вайскоўцы - усяго больш як 140 тысяч чалавек. Пераемнік Уга Чавеса выконвае абавязкі прэзідэнта з моманту смерці камандантэ. Паўнавартасным жа кіраўніком  дзяржавы Мадура стане 19 красавіка. Ён будзе кіраваць краінай наступныя шэсць гадоў. Эксперты ўжо назвалі выбарчы працэс адным з самых празрыстых. У краіне працавалі тысячы міжнародных і апазіцыйных назіральнікаў. Цяперашнія выбары сталі рэкорднымі і па яўцы. Толькі на 14 гадзін свой голас пакінулі 60 працэнтаў выбаршчыкаў. Гэта каля 11 мільёнаў чалавек. Мы будзем сачыць за развіццём сітуацыі ў Каракасе.