Нікалас Мадура афіцыйна ўступіў на пасаду прэзідэнта Венесуэлы

20 апреля 2013

Ён быў прыведзены да прысягі ў Нацыянальнай асамблеі рэспублікі. Трохкаляровую прэзідэнцкую стужку і іншыя рэгаліі кіраўніка дзяржавы яму ўручыла Марыя Габрыэла Чавес - дачка прэзідэнта Уга Чавеса. Мадура выйграў  нечарговыя прэзідэнцкія выбары, што прайшлі  ў нядзелю, і  набраў 50,75  працэнта галасоў. Яго асноўны сапернік, кандыдат ад Блока дэмакратычнага адзінства Энрыке Капрылес, атрымаў 48 з лішнім працэнтаў. Інаўгурацыю ненадоўга перапыніў невядомы малады чалавек, які падбег да мікрафона і паспрабаваў нешта выкрыкнуць, але быў схоплены аховай.