Нідэрланды адклалі прыняцце рашэння па пытанні ратыфікацыі пагаднення аб асацыяцыі паміж Украінай і ЕС

31 октября 2016

Нідэрланды адклалі прыняцце рашэння па пытанні ратыфікацыі пагаднення аб асацыяцыі паміж Украінай і ЕС да сярэдзіны снежня.

Паводле слоў прэм'ера Марка Рутэ, за гэты час ён мае намер дабіцца ад ЕС дакумента, які б адмаўляў перспектыву членства Украіны і не падаваў ёй гарантыі бяспекі, фінансавую дапамогу, а таксама прывілей на еўрапейскім рынку працы. Нагадаем, Нідэрланды - адзіная з 28 краін - удзельніц Еўрасаюза, дзе не завершана працэдура ратыфікацыі дакумента. Пасля таго, як у красавіку на рэферэндуме больш за 60 % насельніцтва выказаліся супраць дагавора, парламент абавязаў Кабінет міністраў на чале з Рутэ вызначыцца з ратыфікацыяй да 1 лістапада. У Бруселі па-ранейшаму настойваюць, што плебісцыт насіў кансультатыўны характар. У сваю чаргу Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка заявіў, што Кіеў чакае ратыфікацыі дагавора і ўвядзення бязвізавага рэжыму з ЕС у найбліжэйшы час.