Нідэрланды адмаўляюцца ад назвы Галандыя

5 октября 2019

Урад Нідэрландаў прыняў рашэнне адмовіцца ад назвы Галандыя. Замест яе будзе выкарыстоўвацца толькі афіцыйная. Нацыянальны рэбрэндынг, які падтрымалі лідары бізнесу, савет па турызме і цэнтральны ўрад,  будзе апублікаваны ў канцы гэтага года. Актыўна выкарыстоўваць назву Нідэрланды плануецца ў наступным годзе падчас Алімпійскіх гульняў у Токіа і на конкурсе "Еўрабачання" ў Ратэрдаме.