Ніягарскі вадаспад скавала лёдам з-за анамальных халадоў

3 января 2018

Мароз да мінус 30-ці ператварыў бурлівыя патокі ў сапраўднае царства зімовай казкі. Зрэшты, вада ў вадаспадах замерзла не поўнасцю. Вадзяны пыл ператвараецца ў лёд у паветры і асядае на камяні, парэнчы і дрэвы. Унікальнае відовішча вабіць тысячы турыстаў.