Ні ў якім разе не ездзіць у Беларусь па танныя прадукты і паліва заклікаюць улады Літвы

28 апреля 2022
Улады Літвы, відаць, панікуюць: афіцыйныя структуры публікуюць у СМІ заклікі ні ў якім разе не ездзіць у Беларусь па танныя прадукты і гаручае. З заявамі на гэты конт выступіла Міністэрства замежных спраў краіны, а за ім паўтараюць патрыятычныя палітолагі і эканамісты. Літоўцаў пераконваюць у тым, што пасля перасячэння мяжы ім падкінуць наркотыкі, арыштуюць без прычыны, або КДБ зоймецца іх вярбоўкай.

Дзякуючы часовай адмене візавага рэжыму з Беларуссю літоўцы масава накіраваліся на шопінг у нашу краіну: толькі ў перыяд велікодных святаў колькасць такіх падарожнікаў вырасла на траціну.