Ні адзін дзень Дональда Трампа не абыходзіцца без падману

16 ноября 2017

Журналісты "Вашынгтон Пост" падлічылі, колькі разоў на дзень хлусіць амерыканскі лідар. За 300 дзён свайго прэзідэнцтва Трамп сказаў няпраўду больш за паўтары тысячы разоў. У рэдакцыі выдання склалі нават спецыяльны графік, паводле якога назіраецца свая цыклічнасць. Так, да прыкладу, пік актыўнасці хлусні мільярдэра прыпадае на жнівень. А тэмы для падману цалкам стандартныя: гэта ўзровень беспрацоўя ў Штатах, падаткі і фондавы рынак. Тым часам дэмакраты ў кангрэсе аб'явілі пра пачатак імпічменту для Трампа, абвінаваціўшы яго ў парушэнні канстытуцыі. Дарэчы, гэта ўжо не першая спроба апанентаў кіраўніка Белага дома запусціць такую працэдуру.