Ні дня без трагедыі не праходзіць у ЗША

1 февраля 2013
Новы выпадак стральбы па дзецях у адной з школ Атланты. Раненні атрымалі 14-гадовы падлетак і настаўнік. Паліцыя затрымала дваіх падазраваных. Паводле некаторых звестак, адзін з іх вучань гэтай школы. Адразу пасля інцыдэнту навучальную ўстанову зачынілі. Бацькі пакуль не могуць забраць дзяцей дадому.