Незабыўная фотасесія атрымалася ў маладых са Злучаных Штатаў Амерыкі

4 июня 2014

Незабыўная фотасесія атрымалася ў пары маладых са Злучаных Штатаў Амерыкі. На пірсе возера Крос-лейк захаваць на памяць урачыстую падзею сабраліся больш як 20 гасцей. І, напэўна, хтосьці з запрошаных аказаўся лішнім - пірс разваліўся, а госці адправіліся ў невялікае вясельнае плаванне. Цырымонію шлюбу прыйшлося перанесці, пакуль жаніх і нявеста прыводзілі сябе ў парадак. Зрэшты, як пажартавалі маладыя, нават такое халоднае купанне не змагло астудзіць іх пачуцці.