The New York Times: Пентагон прыніжаў лік загінуўшых мірных жыхароў у Сірыі і Іраку

19 декабря 2021
Сотні няўлічаных ахвяраў. Ваеннае кіраўніцтва ЗША прыніжала лік загінуўшых мірных жыхароў, у тым ліку дзяцей, падчас авіяўдараў у Сірыі, Іраку і Афганістане. Аб гэтым паведамляе выданне The New York Times. У распараджэнне газеты  трапілі больш як 1 300 унутраных дакументаў Пентагона. Журналісты прааналізавалі матэрыялы і зрабілі выснову. Кіраўніцтвам ведамства не праводзіліся паўнавартасныя расследаванні падобных інцыдэнтаў. Паведамленні аб ахвярах сярод цывільных асоб сістэматычна адхіляліся. Паводле афіцыйнай статыстыкі, у выніку авіяўдараў у Іраку і Сірыі загінулі 1 417 мірных жыхароў. Яшчэ 188 чалавек у Афганістане. Аднак журналісты The New York Times заявілі, што сотні ахвяраў былі не ўлічаныя, а дакладную іх колькасць устанавіць ужо немагчыма.