Шакіруючыя падрабязнасці засакрэчанай аперацыі: дзеянні спецатрада ЗША ў Сірыі прыводзілі да ахвяр сярод мірнага насельніцтва. Аб гэтым паведамляе газета New York Times. Журналісты спасылаюцца на былых і дзеючых прадстаўнікоў ваенных структур і разведкі. Паводле звестак крыніц, засакрэчаная амерыканская спецгрупа каардынавала ўдары па пазіцыях тэрарыстычнай арганізацыі "Ісламская дзяржава" - з 2014 па 2019 гады. У склад уваходзілі часам меней за 20 чалавек. Пры іх удзеле было выпушчана 112 тысяч бомб і ракет. Метады работы групы выклікалі турботу ў іншых вайскоўцаў і супрацоўнікаў ЦРУ. Ахвярамі ўдараў станавіліся фермеры, дзеці і сем'і, якія спрабавалі схавацца ад баявых дзеянняў.
New York Times: дзеянні спецатрада ЗША ў Сірыі прыводзілі да ахвяр сярод мірнага насельніцтва
13 декабря 2021













